"Беларускі тэрарыст" у Адэсе мае статус сведкі, а не затрыманага

Па яго словах, беларускія дыпламаты атрымалі ад украінскіх калег пацвярджэнне, што Шабалін мае беларускае грамадзянства. Але выявілася, што яго не затрымлівалі і ён мае статус сведкі, інфармуе БелаПАН.



Мірончык дадаў, што Шабалін не звяртаўся ў МЗС Беларусі ці беларускую амбасаду ў Кіеве з якім-небудзь хадайніцтвамі, просьбамі ці заявамі.



Нагадаем, 19 траўня Служба бяспекі Украіны паведаміла пра затрыманне ў Адэсе грамадзяніна Беларусі па прозвішчы Шабалін. Па звестках СБУ, Шабалін з'яўляецца "актывістам радыкальнай прарасійскай структуры". Акрамя яго затрыманыя тры супрацоўнікі прыватнай ахоўнай структуры, якія праводзілі "схаванае візуальнае назіранне за Куліковым полем". На гэтым месцы 18 траўня падчас збору людзей яны нібыта збіраліся падарваць аўтамабіль.



Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу. Падчас допыту Шабалін прызнаўся ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Адэсе 2 траўня, у выніку якіх загінула больш за 40 чалавек. Паведамлялася, што Шабалін мусіў стварыць групу наёмнікаў для правакацый у Луганскай вобласці з мэтай зрыву выбарчага працэсу.



Фота — bm.img.com.ua