Беларускі не прабіліся ў фінал хатняга чэмпіянату Еўропы па індорхакеі

Зборная Беларусі не прабілася ў фінал хатняга чэмпіянату Еўропы па індорхакеі сярод жаночых каманд. У паўфінале гаспадары турніру саступілі хакеісткам з Польшчы ў серыі пасляматчавых пенальці — 2:3, паведамляе БЕЛТА.
У другім паўфінале ў мінскім Палацы спорту дзеючы ўладальнік Кубка свету каманда Нідэрландаў упэўнена перайграла Нямеччыну — 5:2. У фінале чэмпіянату Еўропы па індорхакеі 24 студзеня згуляюць зборныя Польшчы і Нідэрландаў. Пачатак сустрэчы ў 14.30.
Крыху раней (у 13.00) Беларусь і Нямеччына разыграюць бронзавыя ўзнагароды. На папярэдняй стадыі турніру беларускі гулялі з немкамі і былі мацнейшымі — 4:3.