Беларускі блогер у фінале конкурса DW змагаецца за першае месца

Беларускі блогер у фінале конкурса DW змагаецца за першае месца

Блог antijournalist.by вядзе беларус Віктар Малішэўскі. Праз лічбы ён каментуе паведамленні афіцыйных СМІ. Напрыклад, пасля выбараў прэзідэнта сярэдні заробак беларусаў вырас з 1 595 900 да 6 536 100 рублёў — ці з 531 да 450 долараў.

Міжнародны конкурс The Bobs (Best of Online Activism) праводзіць кампанія Deutsche Welle ("Нямецкая хваля"). Конкурс падтрымлівае блогераў і анлайн-актывістаў у інтэрнэце. Блог Малішэўскага ўдзельнічае ў конкурсе ў намінацыі "Найлепшы сайт ці блог на рускай мове".

Падтрымаць беларуса можна па спасылцы, каб прагаласаваць, трэба ўвайсці праз акаўнт Facebook, "ВКонтакте" ці Twitter. Галасаваць можна з некалькіх акаўнтаў да 13:00 2 траўня.