Беларуская маладзёжка пазмагаецца са швейцарцамі за права застацца ў эліце

Беларуская маладзёжка пазмагаецца са швейцарцамі за права застацца ў эліце

Моладзевая зборная Беларусі па хакеі згуляе з камандай Швейцарыі на чэмпіянаце свету ў серыі за права застацца ў элітным дывізіёне.

Гэта стала вядома пасля таго, як швейцарцы разгромна прайгралі амерыканцам (1:10) і занялі апошняе месца ў групе "А".

Серыя будзе працягвацца да дзвюх перамог адной з камандаў. Лепшая зборная застанецца ў элітным дывізіёне. Матчы пройдуць 2-га, 3-га і, калі спатрэбіцца, 5 студзеня.

Фота: sb.by