Беларускае войска ў сусветным рэйтынгу паднялося на 41-е месца

Беларускае войска ў сусветным рэйтынгу паднялося на 41-е месца

Беларускае войска ў сусветным рэйтынгу самых магутных армій паднялося з 49-га на 41-е месца. Пра гэта інфармуе аналітычная кампанія Global Firepower, якая і падрыхтавала абноўлены спіс, які ўключае 136 краін. У тройцы лідараў — ЗША, Расія і Кітай. Польшча займае 22-е месца, Украіна — 29-е, Літва — 95-е, Латвія — 105-е месца.

Рэйтынг складаўся паводле вывучэння 55 параметраў. Сярод іх — геаграфічны фактар, разнастайнасць узбраення, колькасць насельніцтва. Улічвалася наяўнасць ядзернай зброі, уваходжанне дзяржавы ў склад ваенных блокаў.