Беларуска перамагла ў судзе авіякампанію Wizz Air

Самалёт Wizz Air

Самалёт Wizz Air / noyb.eu

Дзяўчына з Беларусі перамагла ў судзе авіякампанію Wizz Air. Яна атрымала кампенсацыю праз два гады — хаця ўжо не верыла ў поспех. Гісторыю распавядае @belsat.

Лоўкост затрымаў рэйс больш як на 4 гадзіны. А ў якасці кампенсацыі прапанаваў ваўчар на ежу на суму 4 еўра. Беларуска вырашыла, што гэтага замала.

Яна напісала ў Wizz Air ліст з патрабаваннем кампенсацыі. Але ў адказ атрымала адпіску пра тое, што рэйс быў затрыманы праз "надзвычайныя абставіны", таму кампенсацыя не прадугледжаная.

Тады дзяўчына вырашыла звярнуцца да пасярэдніка AirHelp. Той у выпадку выйгранай спрэчкі бярэ камісію ў 35%. Беларуска падумала, што 65% ад кампенсацыі — гэта таксама няблага.

Але справа развівалася марудна. Дзяўчына ўжо і забылася пра яе. Але ў чэрвені 2025 года, праз два гады пасля затрыманага рэйсу, з AirHelp напісалі, што выйгралі суд!

Што праўда, за выняткам ганарару пасярэднікаў яна склала ўсяго 125 еўра. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.