Беларуска перад 1 верасня спрабуе зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі

Шакаладкі з цытатамі Лукашэнкі / з сацсетак Надзеі Аўгуць
Перад 1 верасня беларуска, падпісаная ў TikTok як Надзея Аўгуць, вырашыла зарабіць на прадукцыі, якую яна назвала "шакалад для мерапрыемстваў у школе".
Як заўважыла "Наша Ніва", звычайна жанчына вырабляе невялікія падаруначкі для гасцей на вяселлі — шакаладкі з партрэтамі маладзёнаў ці магніцікі з імі. А перад Днём ведаў яна рабіла адмысловыя абготкі для шакаладак. З аднаго боку на абгортцы — мапа Беларусі ў колерах афіцыйнага сцяга і цытата Лукашэнкі "Патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт". З другога — пазначаная школа, для якой, хутчэй за ўсё, прадукцыя была зробленая — Сеніцкая школа імя Янкі Купалы.
Вялікая частка каментатараў адмоўна ўспрыняла ідэю. Некаторыя абураліся, што для школы, якая носіць імя Янкі Купалы, не знайшлі верш паэта. Незадаволеныя былі людзі і тым, што пра патрыятызм беларусам кажуць па-руску.
Адзін з каментатараў змрочна пажартаваў: "У мяне пытанне: ці не будзе крымінальнай адказнасці, калі выкінуць абгортку ў сметніцу? Дзяржаўныя сімвалы, цытата галоўнакамандуючага, неяк боязна…"
Сёлета на адзіным уроку 1 верасня школьнікаў чакала праслухоўванне і цытат Лукашэнкі і напісанне ліста піянерам 2075 года.
@user2119734569951 Шоколад для мероприятия в школе . #беларусь #школа #мероприятие #минск ♬ צליל מקורי - myassar.nails
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.