Беларуска Арына Сабаленка другі год запар выйшла ў фінал US Open
Арына Сабаленка / AP
На Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе беларуска Арына Сабаленка (№2 у рэйтынгу WTA) выйшла ў фінал другі год запар.
У паўфінале US Open наша суайчынніца была мацнейшай за амерыканку Эму Навара (12) — 6:3, 7:6.
У фінале саперніцай Сабаленка будзе амерыканка Джэсіка Пегула (6).
Пераможца фіналу атрымае 3,6 мільёна долараў, яе саперніца — 1,8 мільёна.