Беларусь разгромна прайграла Швейцарыі на “Турніры чатырох нацый”

Беларусь разгромна прайграла Швейцарыі на “Турніры чатырох нацый”

Зборная Беларусі па хакеі прайграла ў фінале “Турніру чатырох нацый” камандзе Швейцарыі. Матч праходзіў 17 снежня ў швейцарскім Біле і скончыўся для нашых хакеістаў разгромам — 1:6.

Ужо на 5-й хвіліне гульні госці прапусцілі шайбу. Зрэшты, на 11-й хвіліне Уладзімір Дзянісаў зраўняў лік, але на большае беларусы былі ўжо не здатныя — ужо ў канцы першага перыяду лік быў 3:1 на карысць швейцарцаў. У другой дваццаціхвілінцы яны павялічылі адрыў на адну шайбу, а ў апошняй траціне сустрэчы яшчэ два разы паразілі браму беларусаў.

Нагадаем, што нашы хакеісты пачалі выступ на “Турніры чатырох нацый” бліскучай перамогай над Славакіяй — 7:1, а Швейцарыя мінімальна перамагла французаў — 1:0.