Беларусь паміж вайной і школай: перамовы, армія і рэсаветызацыя. Эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Ці ёсць у Беларусі месца ў вялікай гульні паміж Масквой і Кіевам? Паліталагіня і кандыдатка гістарычных навук Роза Турарбекава тлумачыць, чаму ўсе размовы пра “перамовы” сёння працуюць хутчэй як інструмент улады, чым як шлях да міру. І чаму Лукашэнка, які любіць паказваць сябе пасярэднікам, рызыкуе апынуцца ў небяспечнай пастцы.

Тым часам пачынаецца новы навучальны год, і пачынаецца ён пад знакам мілітарызацыі, сек’юрытызацыі і рэсаветызацыі. Што гэта азначае для дзяцей, універсітэтаў і для ўсёй краіны? І чаму вяртанне ў мінулае цяпер выглядае хутчэй як палітыка выжывання, чым як выбар?

Пра ўсё гэта размаўляем ў жывым эфіры Еўрарадыё

Стрым пачнецца а 12-й па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.