Беларусь магла не трапіць у апошнія санкцыйныя пакеты ЕС з-за пазіцыі Украіны
Аляксандр Лукашэнка і санкцыі / Карыкатура dw.com
Беларусь магла не трапіць у апошнія санкцыйныя пакеты ЕС разам з Расіяй з-за пазіцыі Украіны. У гэтым упэўнены карэспандэнт Радыё Свабода ў Бруселі Рыкард Ёзвяк. Ён піша ў Twitter, што просьба Украіны — "адна з прычын". Іншыя прычыны Ёзвяк не назваў.
І сапраўды, летась анансавалася ўвядзенне санкцый супраць Беларусі, якія былі ўведзены супраць Расіі. Аднак гэтага не адбылося. Былі толькі заявы з боку G7, а таксама ЗША. Атрымліваецца, што Украіна спрабавала такім чынам паўздзейнічаць на афіцыйны Мінск, каб утрымаць яго ад удзелу ў вайне?
Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман дапускае і "непублічныя дамоўленасці" паміж Мінскам і Кіевам.
Тым часам днямі кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі чакаюць новыя санкцыі за падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне.