Беларусь далучылася да крытыкі новага расійскага закона

Беларусь далучылася да крытыкі новага расійскага закона

Адразу тры краіны — Беларусь, Казахстан і Кыргызстан — раскрытыкавалі новы расійскі закон аб перадустаноўцы дадаткаў на тэлефоны (ён пачне дзейнічаць з 1 ліпеня 2020 года). Яны заявілі, што ён парушае дамову аб Еўразійскім эканамічным саюзе, піша газета "Ведомости". Па звестках выдання, прадстаўнікі трох краін-чальцоў ЕАЭС выступілі з заявай яшчэ 13 снежня на пасяджэнні дэпартамента функцыянавання ўнутраных рынкаў Еўразійскай эканамічнай камісіі. Іх абурыла, што расійскі закон абавязвае ставіць расійскі софт на камп'ютары, тэлефоны і смарт-тэлевізары. На іх думку, гэта можа абмежаваць абарот тэхнічна складаных тавараў з краін саюза ў РФ, а таксама стварыць перашкоды функцыянаванню ўнутранага рынку ЕАЭС. Таму прапануецца ўстанавіць тэхнічныя патрабаванні для софту і стварыць яго пералік.

У Еўразійскай эканамічнай камісіі кажуць, што вывучаюць меркаванні ўдзельнікаў саюза і яшчэ не вырашылі, ці перашкаджае згаданы расійскі закон гандлю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.