Баец палка Каліноўскага ва Украіне трапіў у шпіталь з кантузіяй
Ва Украіне баец палка імя Каліноўскага Дзяніс Урбановіч трапіў у шпіталь з кантузіяй.
"Ногі і рукі, дзякуй Богу, цэлыя, але знік слых. Двое сутак быў без прытомнасці. Побач міна выбухнула. З ім яшчэ трое параненых", — піша пра яго стан здароўя журналістка Любоў Лунёва.
Дзяніс Урбановіч — беларускі актывіст, цяперашні кіраўнік арганізацыі "Малады фронт". Пасля нападу Расіі на Украіну ён далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў і ўвайшоў у батальён (а цяпер полк) імя Кастуся Каліноўскага.