Айцішніка затрымалі за перапіску ў закрытым працоўным чаце
Сацсеткі і месенджары / pixabay.com
За паведамленні ў закрытым працоўным чаце сілавікі затрымалі айцішніка, паведамляе праўладны тэлеграм-канал.
Па словах сілавікоў, яго здалі "неабыякавыя і адэкватныя работнікі".
На відэа, якое знялі сілавікі, айцішнік называе свой заробак і кажа аб прычынах затрымання: "Быў затрыманы за тое, што ў працоўным чаце напісаў дрэнныя рэчы аб прадстаўніках закона, аб цяперашняй уладзе і ўладзе РФ".
Таксама ён гаворыць што ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года, "выходзіў на дарогу, з-за чаго перашкаджаў руху транспарту".