Аварыя ў цэнтры Мінска: аўтамабіль адкінула на сцяну жылога дома (фота)
Здарэнне адбылося ўчора позна ўвечары на вуліцы Кісялёва.
На перакрыжаванні легкавік праехаў на чырвонае святло. У выніку, адбылося сутыкненне Infiniti і Volkswagen. Першы аўтамабіль адкінула з дарогі і ён пратараніў сцяну жылога дома. На шчасце, у той момант на тратуары не было пешаходаў.
Як паведамляе сайт onliner.by, "хуткая" забрала 28-гадовую дзяўчыну-кіроўцу Infiniti і пасажырку, яе аднагодку, а таксама 58-гадовага кіроўцу Volkswagen і яго 56-гадовага пасажыра — яны атрымалі траўмы. Аднак шпіталізацыя нікому не спатрэбілася.


Фота — onliner.by