Аварыя пад Брэстам: трактар не заўважыў легкавік (фота)

Як паведамляе "Виртуальный Брест", у нейкі момант трактар вырашыў звярнуць з дарогі налева, на поле, дзе ішлі сельгасработы. Пры гэтым трактарыст, з нейкай прычыны, не заўважыў легкавы аўтамабіль, які рухаўся яму насустрач.

Кіроўца аўтамабіля паспеў зрэагаваць на нечаканы "манёўр" трактара і таму лабавога сутыкнення ўдалося пазбегнуць. Тым не менш, пашкоджанні атрымалі і трактар, і легкавік. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

Фота — virtual.brest.by