Атрымаў кантузію 22-гадовы каліновец Ціхан Клюкач

Ціхан Клюкач / MOST
Каліновец і былы палітвязень Ціхан Клюкач атрымаў кантузію. Пра гэта 22-гадовы баец паведаміў у сваім тг-канале.
"Крайні выхад быў з аганьком ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Прывітанне, чарговая кантузія", — напісаў беларускі добраахвотнік, які цяпер служыць у 3-й асобнай штурмавой брыгадзе.
Сябры на некалькі дзён страцілі сувязь з Клюкачам.
Ціхан Клюкач — каліновец і былы палітвязень. Брастаўчанін трапіў за краты ў 18 гадоў. Яго сяброўка, 18-гадовая Сафія Малашэвіч, размалявала фарбай з балончыка шчыты сістэмы "Рубеж". На судзе Ціхан узяў адказнасць на сябе, хаця на відэа было відаць, што малявала менавіта дзяўчына. У выніку калонію атрымалі абое.
На волю Клюкач выйшаў 7 сакавіка 2022 года і праз нейкі час пакінуў Беларусь. Выехаўшы ва Украіну, ён пайшоў на фронт добраахвотнікам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.