Асабістае = публічнае? Як жыць у свеце, дзе ўсе абмяркоўваюць тваю бялізну. Эфір

Алена Агарэлышава

Алена Агарэлышава / fecebook.com

Хто гатуе ў сям’і Ціханоўскіх? Ці была Анжаліка Мельнікава палюбоўніцай? Усё гэта чамусьці раптам становіцца прадметам агульнанацыянальнай увагі — быццам Беларусь жыве ў адной вялікай камуналцы. Але дзе праходзіць мяжа паміж публічнай адказнасцю і банальным падгляданнем? І чаму грамадства так хоча ўсё ведаць?

Разам з гендарнай даследчыцай Аленай Агарэлышавай разбярэмся, што такое “публічная інтымнасць” і ці можа яна існаваць без гвалту. Пагаворым, чаму нават калі гаворка ідзе пра рэальныя праблемы (як у гісторыі са Стрыжакам), мы часта паглыбляемся ў абмеркаванне асабістага, а не сутнаснага. І галоўнае — як асвятляць такія тэмы без сексізму, ганьбы і паўторнай траўматызацыі.

Гэта размова пра тое, як гаварыць пра складанае — з павагай і сэнсам. Далучайцеся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.