Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на аўторак

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У аўторак, 8 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень — пераважна па ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу ў асобных раёнах прагназуюцца моцныя залевы. Уначы — на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў — умераны да парывістага. Уначы пры навальніцах месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру да моцнага парывістага. Сіноптыкі кажуць пра парывы да 15-20 метраў за секунду. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 16-22 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +24...+29, па паўднёвым усходзе чакаецца 30-32 градусы вышэй за нуль.

9-10 ліпеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, моцныя дажджы, месцамі — навальніцы. Пры навальніцах будзе парывісты вецер. Тэрмометры ўдзень пакажуць ад 18-19 градусаў цяпла па захадзе да +33 градусаў па паўднёвым усходзе.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на аўторак
Прагноз надвор'я на 8 ліпеня / Белгідрамет
Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на аўторак
Прагноз надвор'я на 8 ліпеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.