Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі беларускія сіноптыкі на сераду

Спёка, ілюстрацыйнае фота

Спёка, ілюстрацыйнае фота / Reuters

У сераду, 3 верасня, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць пераважна вобласць павышанага атмасфернага ціску. Прагназуецца невялікая воблачнасць, адзначае Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца пераменных кірункаў ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад +6 па ўсходзе да +18 градусаў па захадзе краіны. Удзень чакаецца 22-28 градусаў вышэй за нуль, па паўднёва-заходняй палове Беларусі паветра прагрэецца да 30 градусаў цяпла. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Такое ж надвор'е прагназуецца і на два наступныя дні: па поўначы ўдзень будзе да +22 градусаў, а па поўдні — да 31-32 градусаў цяпла. Кароткачасовыя дажджы з навальніцамі прагназуюцца па паўночна-заходняй частцы краіны.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі беларускія сіноптыкі на сераду
Прагноз надвор'я на 3 верасня / Белгідрамет
Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі беларускія сіноптыкі на сераду
Прагноз надвор'я на 3 верасня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.