Аплачваць паслугі “Белтэлекама” трэба будзе да 1-га чысла кожнага месяца

“Белтэлекам” змяніў тэрміны аплаты за свае паслугі. Цяпер аплачваць рахункі за тэлефон можна трэба будзе да 1-га чысла. Як тлумачаць у кампаніі, тэрміны змяніліся ў сувязі з уступленнем у сілу пастановы Савета міністраў “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Правілы аказання паслуг электрасувязі”.

Паводле пастановы, абаненцкая плана за бягучы месяц уносіцца не пазней за першы дзень наступнага месяца, плата за мясцовыя, міжгароднія і міжнародныя тэлефонныя злучэнні, а таксама іншыя паслугі электрасувязі ўносіцца не пазней за першы дзень месяца, які ідзе за месяцам выстаўлення рахункаў.

Фота: raik.by