“Аперацыя КДБ”. КР пракаментавала экстрадацыю беларуса ў В’етнаме
Васіль Верамейчык / Еўрарадыё
— Мы заклікаем усіх беларусаў, якія працягваюць барацьбу з рэжымам, быць надзвычай асцярожнымі і ўважліва выбіраць краіны для знаходжання, — раюць у Каардынацыйнай радзе пасля інфармацыі пра затрыманне беларуса ў В’етнаме.
13 лістапада 34-гадовага Васіля Верамейчыка, які з’яўляецца былым афіцэрам беларускага войска і экс-байцом палка Каліноўскага, затрымалі ў горадзе Хашыміне. На наступны дзень мужчыну экстрадавалі ў Беларусь. Па інфармацыі Каардынацыйнай рады, гэта адбылося ў выніку “аперацыі КДБ”.
У арганізацыі папярэджваюць, што сёння некаторыя дзяржавы могуць не забяспечваць належнага ўзроўню бяспекі і быць уразлівымі для аперацый спецслужбаў Лукашэнкі.