Анжаліка Мельнікава пасля Шры-Ланкі ўляцела ў Дубай

Экс-спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Экс-спікерка КР Анжаліка Мельнікава / Еўрарадыё

З'явілася новая інфармацыя пра маршрут зніклай спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай. Як піша выданне Polityka, з Лондану яна напрыканцы лютага паляцела на Шры-Ланку, а яшчэ праз тыдзень - у Дубай.

Згодна з інфармацыяй выдання, Анжаліка Мельнікава разам з дачкамі 28 лютага ўехала Шры-Ланку, падчас знаходжання там адбыўся адзіны, але вялікі перавод грошай з рахунку фонда, які яна ўзначальвала.

“Мы не можам сказаць, перавяла Анжаліка грошы па сваёй волі ці яе прымусілі гэта зрабіць. Мы не ведаем, ці кантралявалася яна якім-небудзь чынам падчас свайго знаходжання ва Унаватуне беларускімі або расійскімі службамі. Вядома, што раней у яе кампаніі з'явіўся мужчына, які прадставіўся беларусам, і яна не выхвалялася знаёмствам з ім перад калегамі па апазіцыі”, — піша выданне.

7 сакавіка Анжаліка з дачкамі вылецела ў Дубай. Як пісала Еўрарадыё, яе дачок пазней бачылі ў Нясвіжы, гэта пацвярджала і маці Мельнікавай.

Далейшы маршрут Мельнікавай застаецца невядомым, як і яе матывы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.