Андрэй Кавалёў зацверджаны галоўным трэнерам хакейнага мінскага "Дынама" (фота)

Андрэй Кавалёў зацверджаны галоўным трэнерам хакейнага мінскага "Дынама" (фота)

Андрэй Кавалёў зацверджаны галоўным трэнерам хакейнага мінскага "Дынама". Пра гэта 21 снежня паведаміла прэс-служба хакейнага клуба. Кавалёву пра прызначэнне паведамілі і павіншавалі старшыня назіральнага савета ХК "Дынама-Мінск", міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і выканаўца абавязкаў гендырэктара клуба Павел Бурба (на здымках знізу).

Як інфармавала Еўрарадыё, у канцы лістапада ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ старшыня Беларускай федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі заявіў, што галоўным трэнерам хакейнага мінскага "Дынама" мусіць быць паўночнаамерыканскі спецыяліст. Тады спіс з 15 кандыдатур быў скарочаны да 3. Можна меркаваць, што Кавалёва сярод іх не было. Былі чуткі, што ў ліку кандыдатаў быў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Дэйв Льюіс.

Андрэю Кавалёву 49 гадоў. У мінулым ён вядомы беларускі хакеіст, пяць сезонаў (1984 — 1989 гг.) адгуляў за мінскае "Дынама". Трэнерскую кар'еру пачаў з 2009-га. З мінулага года працаваў у "Дынама" старэйшым трэнерам. Пасля таго, як у кастрычніку 2015 года з клубам развітаўся галоўны трэнер Любамір Покавіч, Андрэй Кавалёў пачаў выконваць яго абавязкі. Пад яго кіраўніцтвам дынамаўцы атрымалі 12 перамог у 22 матчах, займаюць у Заходняй канферэнцыі 8-е месца.

Андрэй Кавалёў зацверджаны галоўным трэнерам хакейнага мінскага "Дынама" (фота)
Фота: hcdinamo.by