Амаль трэць беларусаў лечацца ў прыватных медцэнтрах

Сярод пераваг прыватнай медыцыны беларусы называюць аператыўнасць / pixabay.com
28% насельніцтва Беларусі звяртаецца па медыцынскую дапамогу ў прыватныя цэнтры, такія дадзеныя прыводзяць сацыёлагі з Акадэміі навук.
У дзяржаўныя паліклінікі звяртаюцца 86,5% беларусаў, у той час як 28% выбіраюць прыватныя цэнтры. 8,4% тэлефануюць у хуткую дапамогу, а 6,7% — ідуць у прыёмнае аддзяленне бальніцы.
Жанчыны часцей за мужчын звяртаюцца ў прыватныя медцэнтры (34% супраць 21,3% адпаведна). Таксама моладзь больш лаяльная да медыцынскага бізнесу, чым людзі старэйшага ўзросту (38,7% супраць 18,6%).
Аднак большасць апытаных (80%) рэдка плацяць за медыцыну — часта робяць гэта толькі 12,5%.
Навошта ідуць да прыватнікаў?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.