Аляксандр Лукашэнка павіншаваў караля Швецыі
У гэтай скандынаўскай краіне сёння нацыянальнае свята.
Нацыянальны дзень Швецыі, альбо Дзень шведскага сцяга адзначаецца штогод у Швецыі 6 чэрвеня. Свята было заснавана рыксдагам, шведскім парламентам, у 1983 годзе. Раней адзначалася як Дзень шведскага сцяга.
"Беларусь заўсёды шчыра выступала за развіццё ўзаемавыгаднага і паважлівага супрацоўніцтва са Швецыяй ва ўсіх сферах", - гаворыцца ў віншаванні Лукашэнкі, накіраваным на адрас Карла XVI Густава.