Алесь Плотка выдаў калядную версію кнігі “Байсан”
У інтэрнэце з'явілася электронная версія кнігі Алеся Плоткі “Байсан”. Кніга выйшла ў лічбавым выдавецтве Kniharnia.by. Яе можна спампаваць у фармаце epub на платформах Smashwords, GooglePlay, Amazon, iTunes.
Як паведамлчецца, выданне было дапоўненае нізкай вершаў Spes Phtisica, створанай паэтам падчас лекавання сухотаў у 2015 годзе. Каб падкрэсліць калядны настрой выдання, e-book выйшаў у адмысловым светлым святочным аздабленні.
Як паведамлялася раней, вокладка "Вершніцы" стала нагодай для скандалу: на гістарычным гербе "Пагоня" замест рыцара была намаляваная дзяўчына. Гэта выклікала незадавальненне мастака Уладзіміра Крукоўскага — аднаго з аўтараў менавіта гэтага варыянту "Пагоні", які быў дзяржаўным гербам Беларусі ў 1991-1995 гадах.