Афіцыйны Пекін абвяргае адпраўку салдатаў на вайну ва Украіну

Кітайскі сцяг, ілюстрацыйнае фота

Кітайскі сцяг, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Кітай адмаўляе, што адпраўляў сваіх салдатаў у дапамогу Расіі на вайну ва Украіну.

"Урад Кітая заўсёды патрабаваў ад сваіх грамадзян трымацца далей ад зон узброеных канфліктаў, пазбягаць удзелу ва ўзброеных канфліктах у якой бы там ні было форме і асабліва ўстрымлівацца ад удзелу ў ваенных аперацыях любога з бакоў", — з такой заявай выступіў спікер кітайскага МЗС Лін Цзянь.  

Дыпламат дадаў, што цяпер Кітай праводзіць праверкі з Украінай па гэтым пытанні.

Напярэдадні ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў палон да УСУ трапілі двое грамадзян Кітая. Паводле яго, кітайцы ваявалі на баку расійскай арміі на Данбасе. Зяленскі дадаў, што гэта не адзіныя грамадзяне Кітая, якія ваююць на расійскім баку і пры гэтым — на тэрыторыі Украіны. Ён падкрэсліў, што гэтая сітуацыя адрозніваецца ад баёў з паўночнакарэйскімі салдатамі, якія ваявалі супраць УСУ на тэрыторыі Курскай вобласці Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.