Аднаго з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Івана Марозава арыштавалі паўторна
Іван Марозаў / фота з сацсетак
Блогера Івана Марозава затрымалі паўторна. Як пішуць праваабаронцы з Dissidentby.com, пра затрыманне стала вядома ў чэрвені 2025 года.
Марозава вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі. У залежнасці ад часткі артыкула яму можа пагражаць да пяці гадоў калоні.
Івану Марозаву 42 гады. Ён юрыст паводле адукацыі, але працаваў у IT-сферы. У 2000-я вёў блог у Livejournal (Жывы Журнал, ЖЖ) пад нікам hondurazian.
Першы раз Марозава арыштавалі ў студзені 2023 года. За ўдзел у пратэстах яго асудзілі на паўтара года зняволення. На свабоду ён выйшаў 17 красавіка 2024 года.