Адміністратарку тг-канала "Несцерка" затрымалі пасля вяртання ў Беларусь
Затрыманая адміністратарка тг-канала "Несцерка" / тг-канал сілавікоў
Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманай адміністратаркай тг-канала "Несцерка".
Затрыманая жанчына кажа, што ўдзельнічала ў стрымах са Святланай Ціханоўскай, хадзіла на пратэсты, адміністравала тэлеграм-канал. Напрыканцы відэа яна плача.
Паведамляецца, што жанчыну затрымалі пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы. Сілавікі сцвярджаюць, быццам хтосьці за некалькі дзён да яе паездкі ў Беларусь паведаміў ім у чат-бот.