Адкрыты рэгулярны рух электрацягнікоў Калінкавічы — Светлагорск — Жлобін
Адкрыты рэгулярны рух электрацягнікоў Калінкавічы — Светлагорск — Жлобін. Як паведамляе БЕЛТА, электрыфікацыя ўчастка стартавала ў 2018 годзе. Дзякуючы згаданай лініі, значна спросціцца чыгуначная камунікацыя паміж Калінкавічамі, Светлагорскам, Жлобінам, а таксама з Мінскам.
На ўрачыстасці ў Калінкавічах прысутнічаў начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Ён распавёў пра набыццё 10 сучасных электрацягнікоў. Шэсць з іх чыгунка ўжо атрымала, астатнія чакаюцца ў першым паўгоддзі наступнага года.
БЕЛТА