“Адабраць Аўгустаў”: прапаганда рыхтуе беларусаў да нападу на Літву?

Павел Усаў / Еўрарадыё
Чарговы заходні ваенны эксперт выдаў днямі чарговае папярэджанне пра непазбежнасць нападу Расіі на краіны Еўрасаюза. Меркавана — ужо ў 2027 годзе. Што да дзяржавы-чальца NATO, якая імаверна стане першай ахвярай расійскай агрэсіі, то тут аўтар ўзгаданага аналізу не быў арыгінальным — Літва. І найверагодней, што асноўным накірункам перашага ўдару (тут таксама нічога новага) будзе “Сувалкскі калідор”. Адпаведна, і гэта таксама больш не здзіўляе, напад пачнецца з тэрыторыі Беларусі. Краіна, якая ў новай версіі Канстытцыі прапісала немагчымасць любой агрэсіі са сваёй тэрыторыі, але прапагандысты якой чамусьці здзіўляюцца факту, што польскі горад Аўгустаў да гэтага часу — польскі…
Наколькі вайна Расіі з краінамі Еўрасаюзу ўяўляецца небяспечнай і ці прымусяць такія папярэджанні краіны ЕС паспрабаваць нейкім чынам вырашыць “беларускае пытанне”? Якія мэты пераследуюць прапагандысты, пагражаючы краінам ЕС і NATO і ці працягваюцца перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам? Што прымушае рэжым дадаваць новых людзей у спіс тэрарыстаў і ці могуць санкцыі спрыяць узмацненню нацыянальнай ідэнтычнасці ў беларусаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.