Ад сёння пры перасячэнні беларускай мяжы трэба плаціць за дэзынфекцыю аўто
Не абышлося без “кашалька” Лукашэнкі / Sputnik
Ад 16 верасня абавязковая дэзынфекцыя транспарту на мяжы стала платнай. За легкавое аўто трэба будзе заплаціць 2 рублі, аўтобус — 30, а грузавік — 95 рублёў.
Хто заробіць на гэтым? Усё проста: даўні сябар Лукашэнкі Сяргей Цяцерын, які з палітыкам збірае кавуны, а ўзамен атрымлівае магчымасць будаваць бізнес-імперыю з нерухомасцю, лагістыкай і нават рэкламай на тэлебачанні.
Менавіта яго кампанія "БелГлобалГарант" атрымала дзяржзаказ без тэндараў і конкурсаў дзякуючы ўказу Лукашэнкі. Толькі яна будзе займацца дэзынфекцыяй транспартных сродкаў, якія ўязджаюць на тэрыторыю Беларусі.
Указ Лукашэнкі аб дэзынфекцыяй транспартных сродкаў / pravo.by
Абавязковая дэзынфекцыя з’явілася 1 верасня, але да гэтага часу была бясплатнай.