Ад перадазіроўкі наркотыкамі і псіхатропамі загінулі 30 чалавек

У Беларусі за 11 месяцаў бягучага года ад перадазіроўкі наркотыкамі і псіхатропамі загінулі 30 чалавек. Летась такіх выпадкаў было толькі 2. Паводле звестак МУС, сярод здзейсненых 6663 нарказлачынстваў 409 адбыліся з удзелам непаўнагадовых (летась было 106).

Спыненыя 38 каналаў паставак і транзіту наркотыкаў, ліквідаваныя 44 наркапрытоны, а таксама 12 падпольных лабараторый, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, учора стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў антынаркатычны дэкрэт. Дакумент накіраваны на забеспячэнне абароны жыцця і здароўя беларусаў, стварэнне ўмоваў для бяспечнага развіцця дзяцей і моладзі. Узмацняецца жорсткасць крымінальнай адказнасці за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Узмацняюцца меры адміністрацыйнай адказнасці за іх спажыванне. Дэкрэтам зніжаецца ўзрост крымінальнай адказнасці за збыт і спажыванне наркотыкаў — з 16 да 14 гадоў.

Фота: Fotolia