Ад пачатку спецаперацыі на усходзе Украіны загінула 200 вайскоўцаў

Акрамя гэтага, па дадзеных Мінабароны Украіны, на дадзены момант у закладніках у тэрарыстаў знаходзіцца 29 украінскіх вайскоўцаў.

Вайсковы аналітык Дзмітрый Тымчук таксама паведамляе, што па стане на вечар 2 ліпеня толькі ў Данецкай вобласці загінулі не менш за 160 мірных грамадзян. Дадзеных па Луганскай вобласці, дзе таксама актыўна праходзіць антытэрарыстычная аперацыя, няма.

Колькасць загінуўшых баевікоў і актывістаў так званых Данецкай і Луганскай народных рэспублік дакладна невядомая. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, толькі за адзін дзень 1 ліпеня украінская армія з дапамогай авіяцыі і артылерыі знішчыла каля тысячы сепаратыстаў.

Антытэрарытсычная аперацыя на усходзе Украіны пачалася 7 красавіка.