Ад машын “каліноўцам” да гандлю палітвязнямі — эфір з Кавалеўскім

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё
Нечакана актывізаваліся беларуска-ўкраінскія кантакты практычна на ўсіх ўзроўнях, ад экспертнага да палітычнага. І цягам апошніх тыдняў мы пачулі як пра форумы і канферэнцыі з удзелам беларускіх і ўкраінскіх экспертаў і палітыкаў, так і пра перамовы прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл і кіраўніцтва Украіны. У гэты ж час “беларускае пытанне” падымаецца як у Страсбургу на паседжанні ПАСЕ, так і ў Бруселі. Але ёсць нюансы…
Ці сапраўды адносіны беларускіх дэмсіл і Кіева палепшыліся і чаго чакаць далей? Як дэпутуты Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы могуць дапамагчы беларусам у выгнанні і што для гэтага робіцца? Ці адпавядае рэчаіснасці інфармацыя пра гатоўнасць як Бруселя, так і лукашэнкаўскага рэжыму вызваліць шэраг палітвязняў і на якіх умовах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Валерый Кавалеўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.