Абвінавачванні прад'яўлены адразу чатыром актывістам
Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр "Вясна". Абвінавачаным пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Абвінавачанне за актыўны ўдзел у масавых беспарадках прад’яўленае адразу чатыром удзельнікам Плошчы: Алесю Кіркевічу, Зміцеру Дразду, Сяргею Казакову і Уладзіміру Яроменку.
Дрозд Дзмітрый – актывіст перадвыбарчага штаба А. Саннікава, адбыў 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту, 1 лютага ўзяты пад варту на 3 сутак у якасці падазраванага ва удзеле у масавых беспарадках– утрыміваўся ў ІЧУ на Акрэсціна. Зараз яго мусяць перавесці ў СІЗА КДБ, альбо ў СІЗА на Валадарку.
Казакоў Сяргей – актывіст "Еўрапескай Беларусі", 27 студзеня затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
Яроменак Уладзімір – актывіст “Маладога Фронту”, адбыў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці 20 снежня, яшчэ 7 сутак правёў у ІЧУ на вул. Акрэсціна пасля допыту ў КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 28 студзеня стала вядома, што ён затрыманы ў якасці падазраванага па дадзенай справе.
Кіркевіч Алесь – актывіст “Маладога Фронту” з Гродна, адбыў 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці 24 снежня, 28 студзеня затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Фота: Аляксанрд Васюковіч