Абсалютнай чэмпіёнкай турніру па мастацкай гімнастыцы ў Іспаніі стала беларуска
Аліна Гарнасько / БЕЛТА
На міжнародным турніры па мастацкай гімнастыцы Winter Queen Cup у Іспаніі абсалютнай пераможцай стала прадстаўніца Беларусі Аліна Гарнасько.
Яна паказала найлепшую суму ў мнагабор'і — 139,484 бала. Акрамя таго, Гарнасько атрымала найвышэйшыя ачкі ва ўсіх фіналах асобных практыкаванняў. Другое месца ва ўсіх пяці відаў праграмы ў сеніёрак займала яшчэ адна ўдзельніца беларускай каманды Анастасія Салас.
Сярод юніёрак прадстаўніца Беларусі Ніколь Леута перамагла ў праграмах з мячом, абручом, булавамі і стужкай, а таксама ў мнагабор'і.