Абліўся малаком і павіс на поручні: міліцыя затрымала хуліганаў у метро

Кадр з роліка са здарэннем / ГУУС Мінгарвыканкама
Двое мінчукоў, 17 і 18 гадоў, здзейснілі правапарушэнне ў вагоне сталічнага метрапалітэна, паведамляе "Міліцыя Мінска".
Юнакі выклалі ў сеціва відэаролік, на якім адзін з іх, абліты малаком, бяжыць па вагоне і павісае ўніз галавой, учапіўшыся нагамі за поручань. Пасажыры ў метро стараюцца ніяк не рэагаваць на тое, што адбываецца.
Відэаролік, які з'явіўся ў інтэрнэце яшчэ 19 жніўня, прыцягнуў увагу міліцыі.
Датычныя да справы былі выяўленыя — сваімі дзеяннямі яны парушылі грамадскі парадак і спакой грамадзян. Юнакоў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.