800 папугаяў не прапусцілі з Расіі ў Беларусь

Суправаджальных дакументаў на птушак не было / 32.fsvps.gov.ru
800 папугаяў і амадзінаў не прапусцілі з Расіі ў Беларусь. Як паведамляе Рассельгаснагляд, іх везлі на мікрааўтобусе ў аб'езд афіцыйных ветэрынарных кантрольных пастоў.
Расійскія памежнікі спынілі мікрааўтобус у Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці недалёка ад мяжы з РБ. Кіроўца патлумачыў, што птушак вязе з асабістай падсобнай гаспадаркі ў Краснадарскім краі ў Бабруйск, дзе іх збіраліся прадаваць. Суправаджальных дакументаў, якія маглі б пацвердзіць паходжанне папугаяў і іх стан, ён не меў.
У выніку птушак вярнулі назад у Краснадарскі край, а іх уладальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.