7 верасня павысяцца цэны на аўтамабільнае паліва
Канцэрн "Белнафтахім" зноў павышае цэны на аўтамабільнае паліва. Як заўжды, павышэнне складзе 1 капейку.
З 7 верасня цэны будуць наступнымі:
АІ-98 — 2,28 рубля;
АІ-95 — 2,06 рубля;
АІ-92 — 1,96 рубля;
дызельнае паліва — 2,06 рубля.
Дарэчы, папярэдняе павышэнне цэнаў на паліва адбылося амаль месяц таму — 10 жніўня.