620 спробаў парушэння мяжы зафіксавалі польскія памежнікі
На беларуска-польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота / podlaski.strazgraniczna.pl
За тры дні, з пятніцы па нядзелю, польская памежная служба зарэгістравала больш за 620 спробаў парушэння мяжы мігрантамі з тэрыторыі Беларусі. Практычна ўсе яны былі спыненыя.
Пры гэтым памежнікі паведамілі, што працягваюць пошук 15 чалавек. За дапамогу мігрантам у нелегальным перасячэнні мяжы былі затрыманыя тры чалавекі. Двум чалавекам аказалі дапамогу.
Быў пашкоджаны транспарт памежнікаў.
На гэтых выходных спробаў нелегальнага пераходу мяжы было амаль удвая болей, чым на мінулых.
Літоўскія памежнікі паведамілі пра тры спробы парушэння мяжы ў нядзелю, а латвійскія — пра 26.