60% беларусаў ухваляюць палітыку Уладзіміра Пуціна

Большасць беларусаў з сімпатыяй ставяцца да расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Такія дадзеныя атрыманыя ў выніку чэрвеньскага нацыянальнага апытання, зладжанага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (зарэгістраваны ў Літве).

Ацэньваючы дзейнасць замежных дзяржаўных лідараў, беларусы паставілі Пуціна на першае месца і аддалі яму 60% станоўчых ацэнак і 20% адмоўных. На другім месцы апынуўся прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў43,7% станоўчых ацэнак і 23,8% адмоўных. Трэцяе месца ў старшыні КНР Сі Цзіньпіня 35,4% станоўчых і 24,2% адмоўных ацэнак. Таксама даволі высока беларусы ацанілі канцлера Германіі Ангелу Меркель34,6% супраць 32%.

Амерыканскага прэзідэнта Барака Абаму беларусы не шануюць — 13,5% станоўчых ацэнак і 59,1% адмоўных. Таксама нізкі рэйтынг мае ўкраінскі лідар Пётр Парашэнка10,1% супраць 67%.

Што да ідэі “рускага свету”, якой расійскі лідар Уладзімір Пуцін абгрунтаваў анэксію Крыма, то да яе станоўча ставяцца 39% беларусаў, абыякава — 39,4%, а 15,2% ацэньваюць яе адмоўна.

Фота: Ria.ru