5 красавіка працягнецца разгляд скаргі Таццяны Шамбалавай на КДБ

Судовае разбіральніцтва па скарзе гарадской каардынатаркі аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Таццяны Шамбалавай на УКДБ па Магілёўскай вобласці распачалося ўчора ў Ленінскім судзе Магілёва. Прычына скаргі -  пастаноўка актывісткі на прафілактычны ўлік і вынясенне ёй папярэджання за дзейнасць ад імя незарэгістраванай партыі і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Мінску 19 снежня.

Шамбалава лічыць дзеянні КДБ неабгрунтаванымі і незаконнымі, а таксама намагаецца, каб перад ёй выбачыліся кіраўнік абласной управы КДБ Ігар Сяргеенка і супрацоўнік КДБ Андрэй Махуноў.

Супрацоўнікі КДБ аргументавалі неабходнасьць вынесці Шамбалавай афіцыйнае папярэджанне і паставіць на ўлік тым, што дзейнасць магілёўскай актывісткі  аргкамітэта БХД можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, паведамляе прэс-служба БХД.