43 беларусы пакінулі сектар Газа — МЗС
Сектар Газа / AP
43 беларусы пакінулі сектар Газа і перабраліся на тэрыторыю Егіпта, паведамляе прэс-служба МУС.
Выхад беларускіх грамадзян і чальцоў іх сем'яў быў арганізаваны беларускім бокам у кантакце з калегамі з Ізраіля і Егіпта, а таксама пры садзейнічанні Катара і Расіі.
"Да цяперашняга часу 43 чалавекі прайшлі праз памежны пераход "Рафах" на тэрыторыю Егіпта. У бліжэйшы час чакаецца іх вяртанне на радзіму", — заяўляюць беларускія дыпламаты.
Раней дарадца кіраўніка МНС Расіі казаў, што з сектара Газа сёння планавалася вывесці 48 беларусаў.