4 студзеня ХК "Дынама-Мінск" правядзе першы матч у годзе

Мінскі хакейны клуб "Дынама" 4 студзеня правядзе першы матч ў 2016 годзе. Наша каманда будзе сустракацца з казанскім "Ак Барсам". Пачатак матча ў 19.30.
Перад Новым годам "зубры" на выездзе саступілі "Словану" (2:4) і "Медвешчаку" (2:3) і пакінулі зону плэй-оф.
Паведамляецца, што траўмы перашкодзяць прыняць удзел у сённяшнім матчы Шарлю Лінгле, Алегу Гарошку і Ніку Бэйлену.
Як адзначае tut.by, сапернікі сустракаліся паміж сабой ужо 14 разоў, прычым толькі адзін раз мінчукі перамаглі ў асноўны час. Праўда, здарылася гэта ў цяперашнім сезоне 16 верасня. "Дынама" ў гасцях святкавала перамогу з лікам 5:4.
Фота: hcdinamo.by