Чаму іранскія “мапеды з крыламі” такія небяспечныя
Дроны Shahed сталі праблемай для Украіны / mil.in.ua
З'явілася параўнанне расійскіх крылатых ракет "Калібр" і іранскіх баявых дронаў-камікадзэ Shahed. Спецыяліст тлумачыць, чаму "мапеды з крыламі" з Ірана, якія восенню 2022-га атакуюць Украіну, такія небяспечныя і разбуральныя.
Расійская ракета нясе 450 кг баявой часткі, а тры дзясяткі іранскіх дронаў агулам 1500 кг. Атрымліваецца, што гэта вельмі разбуральная зброя. А яшчэ і танная. Адзін дрон-камікадзэ каштуе каля 20 тысяч долараў. Кошт аднаго "Калібра" — $6,5 млн.
Збіваць дроны, якія ляцяць масава, складана. Украінцы спрабавалі гэта рабіць нават з аўтаматычнай зброі.
Украінскія крыніцы сведчаць, што ў Крыме і пад Херсонам прысутнічаюць іранскія інструктары. Яны маюць шматгадовы досвед выкарыстання Shahed у розных "гарачых кропках". Нават супраць амерыканскіх ЗРК яны сябе добра паказваюць. Эксперты адзначаюць, што збіваць іх з дапамогай ЗРК дорага, а пераносных ЗРК трэба вельмі шмат, як і мабільных радараў. Для наладжвання Украінай эфектыўнай зенітнай сістэмы патрэбны час, а атакі не спыняюцца.