25 лютага спаўняецца год, як стартавала кампанія "Гавары праўду!"

"Гавары праўду!" пачыналася як грамадзянская кампанія, а далей ператварылася ў палітычную, выбарчую кампанію, паведамляе Радыё Свабода.

На прэзідэнцкіх выбарах "Гавары праўду" агітавала за Ўладзіміра Някляева.

Шмат актывістаў "Гавары праўду!" пасля выбараў трапілі за краты: сам лідэр кампаніі Ўладзімір Някляеў быў жорстка збіты, Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Вазняк правялі пэўны час і турме КДБ, Аляксандар Фядута, Павал Вінаградаў дагэтуль там. Някляеў знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Усім ім выстаўлены абвінавачваньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.