24 красавіка Лукашэнка выступіць з пасланнем да народа і парламента

24 красавіка Лукашэнка выступіць з пасланнем да народа і парламента

24 красавіка Аляксандр Лукашэнка агучыць штогадовае пасланне да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка

Выступ адбудзецца ў Авальнай зале Дома ўраду, пачынаючы з 10.30. Ён будзе транслявацца жывым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 24" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэлеверсію выступу пакажуць у вечаровым эфіры беларускіх тэлеканалаў. 

Запрашэнне на гэты выступ традыцыйна атрымалі вышэйшыя службовыя асобы краіны, чальцы ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў, вядучых ВНУ, банкаў, прадстаўнікі дыпкорпуса, сродкаў масавай інфармацыі.