23 сакавіка ў Беларусі загучаць сірэны
23 сакавіка ў Беларусі загучаць сірэны. Ратавальнікі папярэджваюць пра "штогадовую рэспубліканскую праверку аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння".
У прыватнасці, у эфіры FM-радыёстанцый у сераду з'явіцца паведамленне: "Увага! Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння. Тэхнічная праверка завершана".